-
1 клёк
клёк, -у м. разм.1. Здравый смысл.Вы думаеце, увесь клёк рэвалюцыі ў тым, што цяпер загадчыкам стаў іншы, чым раней быў. Чорны. Нешта ўвосені сорак пятага года, калі ў мяне было больш сялянскага клёку, я, супрацоўнік «Вожыка», ужо тым часам і пасмялелы ў дэмакратычным рэдакцыйным калектыве, спытаўся ў нашага галоўнага, Крапівы, пра адно сваё неўразуменне. Брыль. Вось і слоў не хапае, скупа клёку ў радкоў. Лужанін.2. Жизненная сила. -
2 адсланіць
адсланіць зак.Открыть заслонку печи.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > адсланіць
-
3 крупнік
крупнік, -у м.Крупяной суп.А Гапцуль тым часам, толькі яшчэ пачуўшы самы смак, спаражніў яшчэ чатыры міскі крупніку. Галубок. Маці наліла беднай удаве і яе дзецям міску крупніку і адрэзала па добрай лусце хлеба. С.Александровіч....Двое здарожаных, згаладалых байцоў, што сядзелі за сталом, сёрбаючы з глінянай міскі забелены крупнік, схапіўшы з лавы пілоткі і прыгнуўшыся, таксама выскачылі з хаты. Адамчык.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крупнік
-
4 часцець
часцець незак.Становиться более частым.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > часцець
-
5 дудукаць
дудукаць незак., разм.Негромко говорить, переговариваться.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дудукаць
-
6 жалеззе
жалеззе, -я, н., зб. разм.Железный хлам, лом.Вознік тым часам яшчэ раз узлез на печ, адсунуў пустую скрынку з-пад яец, мяшок з нейкім жалеззем, бляшаную трубу, кійкі, усё, што там ляжала, абмацаў усе куткі, - няма! Гарэцкі. Ні па дварах, ні па прысадах яе (вуліцу) не пазнаеш, і прайсці нельга з-за рознага жалеззя, каменняў, бітай цэглы, астылых галавешак, з-за ям, варонак і глыбокіх каляін. Кулакоўскі. Тут цёмна, жалеззе з усіх бакоў, зверху цісне да шпал, камення, хоча прыдушыць, але затое няма людзей, таўкатнечы. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жалеззе
-
7 брытаць
брытаць незак.Накидывать верёвку на шею коня, коровы и др. животных.Аднаасобнік тым часам дрыжачымі рукамі ўжо брытаў каня, за якім давялося-такі пабегаць гэтай ноччу. Чыгрынаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > брытаць
-
8 пракідацца
пракідацца незак.Изредка встречаться, попадаться среди чего-либо.Адзін схіл гары быў пакрыты жоўтым глыбокім пяском, сям-там пракідаліся чэзлыя кусцікі ядлоўцу, купінкі чабору і астраўкі белага баравога моху. Колас. Дзе-нідзе ў хвойніку пракідалася бяроза, часамі траплялася асіна. Чорны. На ўскраіне горада, дзе раней рос бор і цяпер зрэдку пракідаюцца выносістыя сосны, узвышаюцца карпусы трактарнага завода... Гурскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пракідацца
Перевод: со всех языков на русский
с русского на все языки- С русского на:
- Все языки
- Со всех языков на:
- Все языки
- Белорусский
- Русский